BE RU EN

МТС прапануюць Казахстану

  • 9.11.2012, 13:02

Мясніковіч прапанаваў казахстанскім прадпрымальнікам яшчэ раз разгледзець магчымасць куплі дзярждолі ў пакеце акцый аператара сувязі беларуска-расейскім СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

«Мы прапануем казахстанскаму бізнэсу сваю долю - 51% у дастаткова паспяховай, прыбытковай кампаніі МТС, якая мае больш за 5 млн карыстачоў у Беларусі. Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы нашых прэзідэнтаў, у прынцыпе, былі дадзеныя адпаведныя даручэнні», - сказаў прэм'ер-міністр Беларусі на казахстанска-беларускім бізнес-форуме ў пятніцу ў Астане, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, «урадам і бізнесу трэба вярнуцца да гэтага пытання і паглядзець гэты праект».

Як паведамлялася, у кастрычніку 2011 года М.Мясніковіч на сустрэчы з тагачасным спікерам мажыліса парламента Казахстана Уралам Мухамеджанавым прапанаваў Казахстану выкупіць дзяржаўную долю беларуска-расейскага СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Апошнія навіны