BE RU EN

У Расеі змянілі начальніка Генштаба

  • 9.11.2012, 11:30

Новым начальнікам Генштаба стаў Валерый Герасімаў.

Яго кандыдатуру 9 лістапада ўхваліў прэзідэнт Уладзімір Пуцін па прадстаўленні міністра абароны Сяргея Шайгу, паведамляе РІА Новости.

Раней Герасімаў займаў пасаду камандуючага войскамі Цэнтральнай ваеннай акругі. Папярэдні начальнік Генштаба Мікалай Макараў падаў рапарт аб адстаўцы. У пятніцу Пуцін звольніў яго з ваеннай службы.

Прадстаўляючы кандыдатуру новага начальніка, Шайгу назваў Герасімава «чалавекам ваенным да кораня валасоў», паважаным у вайсковым асяроддзі, які мае вялікі досвед працы і ў Генштабе і ў полі. Міністр абароны дадаў, што ў Герасімава ёсць вопыт баявых дзеянняў

Акрамя таго, 9 лістапада прэзідэнт прызначыў новых намеснікаў міністра абароны. Першым намеснікам Шайгу стаў Аркадзь Бахін, які да гэтага камандаваў войскамі Заходняй ваеннай акругі. Алег Астапенка, вызвалены ад пасады кіраўніка Войскаў паветрана-касмічнай абароны, зараз з'яўляецца намеснікам кіраўніка Мінабароны.

Апошнія навіны