BE RU EN

У Менску шукаюць маньяка-«душыцеля»

  • 9.11.2012, 11:26

Невядомы сярод белага дня ледзь не задушыў дзяўчыну ў пераходзе менскага метро.

У РУУС Фрунзенскага раёна сталіцы БелТА паведамілі, што інцыдэнт адбыўся 31 кастрычніка каля 15.00 у падземным пераходзе станцыі метро «Маладзёжная». Невядомы ззаду накінуў на шыю дзяўчыны шалік і стаў яе душыць. Пасля гэтага ён з месца здарэння ўцёк.

Дзеянні невядомага зафіксавалі камеры назірання ў пераходзе. Міліцыя разлічвае на тое, што здымкі дапамогуць апазнаць нападніка. Усе, хто валодае інфармацыяй аб анкетных дадзеных або месцазнаходжанні злачынца, могуць паведаміць у міліцыю па тэлефоне (017) 252-02-02 або 102.

Апошнія навіны