BE RU EN

200 жыхароў Слоніма могуць застацца без працы

  • 9.11.2012, 9:33

Беспрацоўнымі могуць стаць работнікі ААТ «Слонімскія малочныя прадукты».

Іх прадпрыемства ў хуткім часе будзе далучана да ААТ «Шчучынскі МСЗ», паведамляе ПЦ «Вясна».

Людзі пішуць калектыўныя лісты ў розныя інстанцыі і просяць дапамогі, але на іх звароты ніхто не рэагуе. Праўда, дырэктар ААТ «Шчучынскі МСЗ» Сяргей Ложачнік і старшыня Слонімскага райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч паабяцалі, што людзей працаўладкуюць.

Слонімцы ім не вераць. Супрацоўнікі прадпрыемства кажуць, што іх проста супакойваюць, а ніхто ім працу шукаць не будзе. Такім чынам, у невялікім раённым горадзе без працы застануцца 206 чалавек.

Апошнія навіны