BE RU EN

Прэзідэнтам Інтэрпола абраная Мірэй Балестразі

  • 8.11.2012, 18:22

Упершыню кіраўніком арганізацыі стала жанчына.

Новым прэзідэнтам Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (Інтэрпола) абраная францужанка Мірэй Балестразі, паведаміла ў чацвер прэс-служба арганізацыі.

«Мірэй Балестразі з Францыі стала першай жанчынай, абранай прэзідэнтам Інтэрпола», - паведамляецца на афіцыйнай старонцы арганізацыі ў мікраблогу Twitter.

Дагэтуль 58-гадовая Балестразі займала пасаду віцэ-прэзідэнта выканаўчага камітэта Інтэрпола ў Еўропе. З 1975 года яна працавала камісарам французскай паліцыі, у 1990-ых узначальвала крымінальную паліцыю на французскай Корсіцы, перадае «Інтэрфакс».

Паводле слоў міністра ўнутраных спраў Францыі Мануэля Вальса, «яна адная з жанчын, якія з’яўляюцца гонарам французскай паліцыі».

Апошнія навіны