BE RU EN

Праваабаронцу прымусілі здаць адбіткі пальцаў

  • 8.11.2012, 18:44

Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк сёння быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ як «асоба, якая хаваецца ад адміністрацыйнага пераследу».

Як высветлілася, у базу парушальнікаў праваабаронцу ўнёс Ленінскі РАУС Берасця за тое, што Раман Кісляк не здаў адбіткі пальцаў.

«Раней мяне ўжо затрымлівалі і настойліва патрабавалі, каб я прайшоў дактыласкапію. Мне нават выкручвалі рукі. Потым я абскардзіў гэта ў пракуратуры, і нейкі час мяне не чапалі. Сёння адбіткі мне прыйшлося здаць. Інакш я стаўся б невыязным з краіны. Гэта б цалкам блакавала маю дзейнасць», - паведаміў charter97.org Раман Кісляк.

Апошнія навіны