BE RU EN

Пад Вілейкай асвяцілі крыж на магіле паўстанцаў 1863 года (Фота)

  • 8.11.2012, 13:23

Новы крыж усталяваны на магіле ўдзельнікаў паўстання Каліноўскага.

Стары крыж, які быў усталяваны ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя скаўтамі з Маладзечна і вучнямі з вёскі Сцешыцы, ужо сатлеў і таму было вырашана ўсталяваць новы помнік, паведамляе vialejka.org.

7 лістапада сябры вілейскага аддзялення Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ўсталявалі новы крыж. Ён быў асвечаны настаяцелем Алькавіцкага касцёла ксяндзом Анатолем.

Усталяванне крыжа было прымеркавана да святкавання 150-годдзя паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Апошнія навіны