BE RU EN

$6 мільёнаў - на рамонт будынка СК

  • 8.11.2012, 11:16

УКБ Віцебскага аблвыканкама аб'явіла тэндэр па выбары падрадчыка капітальнага рамонту з элементамі мадэрнізацыі будынка Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

Як пішуць «Народныя навiны Вiцебска», кошт праекта – 50 377 591 385 рублёў, што на дадзены момант складае 5 млн 899 тыс. даляраў. Грошы на «капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі» вылучаюцца рэспубліканскім бюджэтам.

Арганізацыі, якія арандавалі памяшканні ў гэтым будынку, выселілі ў пачатку 2012 года. Да ўезду Следчага камітэта тут на дзевяці паверхах асноўнага корпуса і ў двухпавярховай прыбудове працавала некалькі соцень чалавек - мноства арганізацый розных відаў уласнасці, самыя буйныя з іх - інстытут «ВіцебскСельБудПраект» (больш за 200 супрацоўнікаў) і інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Першамайскага раёна Віцебска.

Апошнія навіны