BE RU EN

У МЗС Літвы выклікалі прадстаўніка Беларусі

  • 8.11.2012, 10:56

У чацвер у МЗС Літвы будзе запрошаны прадстаўнік амбасады Беларусі ў Літве, якому будзе выказаны пратэст у сувязі з выпадам супраць дыппрадстаўніцтва Літвы ў Менску.

Ад прадстаўніка суседняй дзяржавы патрабуюць, каб Беларусь забяспечыла рэалізацыю бяспекі дыпламатычных прадстаўніцтваў, а адказныя беларускія ведамствы неадкладна распачалі адпаведныя дзеянні для выяўлення вінаватых у выпадзе і прыцягнення іх да адказнасці, паведаміла міністэрства.

Прадстаўніка амбасады Беларусі ў Літве запросяць у МЗС Літвы ў чацвер, паколькі серада ў Беларусі - выходны дзень і амбасада не працуе, піша ru.delfi.lt.

На тэрыторыю амбасады Літвы ў Менску ў аўторак увечары былі кінутыя дзве бутэлькі з запальнай сумессю, так званым «кактэйлем Молатава», якія ўдалося затушыць. Пасол Лінас Лінкявічус у сераду паведаміў, што шкода нанесена не была. Камеры назірання літоўскай амбасады ў Менску не дазволілі разгледзець удзельнікаў нападу.

Апошнія навіны