BE RU EN

Freedom House заклікаў ЕЗ не выдаваць візы ўкраінскім службоўцам

  • 7.11.2012, 18:40

Прэзідэнт Freedom House Дэвід Крэмер мяркуе, што да іх трэба ўжыць пакаранне ў выглядзе нявыдачы віз.

«Мы вядзем перамовы на найвышэйшым узроўні, мелі сустрэчы асабіста з прэзідэнтам Віктарам Януковічам. Украінская ўлада кажа пра абавязкі, але не збіраецца іх выконваць. Мы дасягнулі этапу, калі адзіны спосаб неяк змяніць сітуацыю - ужыць пакаранне. Хаця б некага», - сказаў Дэвід Крэмер у інтэрв'ю выданню «Украинский тыждень», перадае «Інтэрфакс».

Д.Крэмер дапусціў, што В.Януковіч не зацікаўлены ў падпісанні Пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам. «Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ не спрацавала. Магу дапусціць, што прэзідэнт Януковіч не зацікаўлены ў яго падпісанні. Таму не бачу іншага выйсця, акрамя ўвядзення больш сур'ёзных захадаў», - адзначыў Д.Крэмер.

Ён таксама паведаміў, што Freedom House і АБСЕ будуць патрабаваць ужыванне санкцый у дачыненні да ўкраінскіх службоўцаў. «Мы заўзятыя прыхільнікі ўвядзення санкцый, у прыватнасці, у дачыненні да асобных службоўцаў. І наша праца ў гэтым кірунку будзе працягвацца. Мы ў Freedom House і АБСЕ пачнем патрабаваць ужывання персанальных санкцый, якія найперш будуць палягаць у нявыдачы віз асобным украінскім найвышэйшым службовым асобам, адказным за парушэнні», - сказаў Д.Крэмер.

Апошнія навіны