Памёр бацька Сяргея Міхалка
- 7.11.2012, 10:45
6 лістапада памёр бацька лідэра гурта «Ляпіс Трубяцкі».
У сувязі з гэтым адмененыя бліжэйшыя канцэрты гурта ў расейскіх гарадах Уладзіміры, Кастраме і Іванаве, паведамляецца на афіцыйнай старонцы «Ляпіса Трубяцкога» ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
Нагадаем, што Сяргей Міхалок не можа прыехаць у Беларусь з-за небяспекі пераследу. У кастрычніку мінулага года яго выклікалі ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска. Следчыя паведамлялі, што праводзяць праверку па факце выказванняў музыкі ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, у якіх ён жорстка крытыкаваў кіраўніка Беларусі.
Сайт charter97.org прыносіць шчырыя спачуванні Сяргею Міхалку і яго блізкім.