BE RU EN

Жыхары Брэста наймаюць хакераў, каб атрымаць польскі шэнген?

  • 6.11.2012, 16:18

Жадаючых атрымаць польскі шэнген так многа, што нават турфірмы не могуць прабіцца на сайце рэгістрацыі.

- Дзяўчына, мы можам толькі дапамагчы вам з аднаразовым шэнгенам. Нават і не звяртайцеся наконт гадавой візы «за пакупкамі». Ужо з Новага года гэта нерэальна зрабіць. Можаце нават не спрабаваць тэлефанаваць у іншыя турфірмы. Гэта дарэмна, - «абрадавалі» ў адным з брэсцкіх турагенцтваў журналістку «Комсомольской правды в Беларуси».

- А ў мінулым годзе турагенцтвы аказвалі такую паслугу…

- Разумееце, з лютага гэтага года падаць заяўкі на атрыманне польскага шэнгена «за пакупкамі» можна толькі ў Брэсцкае консульства. І як толькі на сайце консульства з'яўляюцца свабодныя даты (а гэта раз у месяц), туды скідае анкеты і Менская, і Гродзенская вобласць. Акно адкрыта літаральна некалькі гадзін, але ўсё роўна простаму чалавеку зарэгістравацца нерэальна. Нават я вунь мужа свайго з лютага не магу ў чаргу зарэгістраваць, - адказвалі на тым канцы провада.

- Так, а як быць? Як патрапіць у гэтую чаргу?

- Шукайце праграміста, які узламае сайт і дапаможа зарэгістравацца. Так усе зараз робяць. Вунь усе нашы кліенты так зрабілі. І ў Брэсце так пагалоўна ўсе робяць. Праўда, зараз кошты выраслі - ад 100 да 300 даляраў плацяць праграмістам. Ну, на ўсё пра ўсё, каб атрымаць гадавы шэнген, вам спатрэбіцца каля 400 еўра.

Апошнія навіны