BE RU EN

Тозік уручыў Шахназараву залатую «цыбуліну» (Фота)

  • 6.11.2012, 15:55

Дзіўны падарунак атрымаў гендырэктар «Масфільма» ад беларускага дыктатара.

Падчас адкрыцця кінафестывалю «Лістапад» вядомаму расейскаму рэжысёру Карэну Шахназараву ўручылі спецыяльны прыз Лукашэнкі «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве».

Мяркуючы па фатаграфіі, узнагарода выклікала здзіўленне генеральнага дырэктара канцэрна «Масфільм», які быў у КПСС і да гэтага часу лічыць сябе «савецкім чалавекам».

Хрустальная кампазіцыя, якую ўручыў яму віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, была ўвянчаная залатой «цыбулінай» - мабыць, па аналогіі з купаламі праваслаўных цэркваў. Але нават у хрысціянскай традыцыі купал без крыжа з'яўляецца проста сімвалам сусвету.

Апошнія навіны