BE RU EN

Прэзідэнт Варшавы: У дадзенай сітуацыі супрацоўніцтва з Менскам немагчыма

  • 6.11.2012, 15:30

У Варшаве адбылася прэс-канферэнцыя прэзідэнта польскай сталіцы Ханы Гранкевіч-Вальц, прысвечаная вынікам працы мэрыі ў апошнія два гады.

На пытанне charter97.org, ці магчыма пры дадзенай палітычнай сітуацыі ў Беларусі супрацоўніцтва гарадоў Варшавы і Менска, прэзідэнт польскай сталіцы адказала, што ніякага супрацоўніцтва паміж гарадамі няма і быць не можа.

Акрамя таго, Хана Гранкевіч-Вальц адзначыла, што вельмі радая таму, што ў сталіцы Польшчы знайшлі прытулак беларусы, якія пераследуюцца на радзіме за свае перакананні.

«Яшчэ ў часы, калі я была кіраўніком Нацыянальнага банка Польшчы, я пісала ліст Лукашэнке з патрабаваннем вызваліць тагачасную старшыню праўлення Нацбанка Беларусі, арыштаваную па палітычных матывах. Так што беларускае пытанне мяне цікавіць не толькі з-за пасады, якую я зараз займаю. У Варшаве рэгулярна праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю. Мы рады, што ў нашым горадзе знайшлі прытулак прадстаўнікі беларускай апазіцыі, што тут працуюць беларускія незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Акрамя таго, у Варшаўскім універсітэце вучыцца шмат беларускіх студэнтаў. Калісьці і мы з'язджалі вучыцца на Захад. Спадзяюся, што маладыя беларусы змогуць атрымаць тут адукацыю і прымяніць свае веды ў пабудове дэмакратычнага беларускага грамадства», - адзначыла Хана Гранкевіч-Вальц.

Апошнія навіны