BE RU EN

Дашкевіча этапуюць у Гродзенскую турму

  • 6.11.2012, 15:21

Лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч будзе дастаўлены ў Гродзенскую турму.

Пра гэта БелаПАН паведаміла намеснік старшыні арганізацыі, нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.

Паводле яе слоў, аб тым, што Дашкевіч будзе дастаўлены ў турму ў Гродне 7 або 8 лістапада, ёй сказалі ў гэтай папраўчай установе.

Нагадаем, Зміцер Дашкевіч быў затрыманы напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў. З 18 снежня 2010 года ён адбывае пакаранне па надуманым абвінавачванні ў «злосным хуліганстве».

28 жніўня 2012 года палітвязень Зміцер Дашкевіч быў паўторна асуджаны нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, і да яго тэрміну дадаўся яшчэ 1 год. 30 кастрычніка ў Мазырскай калоніі прайшло выязное судовае пасяджэнне па справе палітвязня. Суд пастанавіў да канца тэрміну накіраваць лідэра «Маладога фронту» у турму крытага тыпу. Падставай для рашэння паслужыла тое, што Дашкевіча прызналі «злосным парушальнікам» рэжыму. З таго часу пра месцы знаходжання Дашкевіча было нічога невядома.

Апошнія навіны