BE RU EN

Новыя станцыі метро запрацуюць заўтра раніцай (Відэа)

  • 6.11.2012, 12:51

Лукашэнка ў аўторак адкрыў новы ўчастак першай лініі Менскага метрапалітэна.

Новы ўчастак уключае станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына», якія прадоўжылі першую лінію метро ад станцыі «Інстытут культуры».

Даўжыня пабудаванага ўчастка лініі крыху больш за 5 км. Разліковы пасажыраабарот на лініі першапачаткова павінен скласці каля 723 тыс. чалавек за суткі, а ў перспектыве гэтая лічба павінна ўзрасці. Інтэрвал руху цягнікоў павінен скласці прыблізна 2 хвіліны, піша БелТА.

Участак прадаўжэння першай лініі Менскага метрапалітэна ад станцыі «Інстытут Культуры» да станцыі «Пятроўшчына» забяспечыць хуткаснай транспартнай сувяззю жылыя мікрараёны паўднёва-заходняга сектара горада з яго цэнтрам.

Праца трох пабудаваных станцый метрапалітэна павялічвае прапускную здольнасць участка праспекта Дзяржынскага ад вуліцы Шчорса да вуліцы Голубева і вуліцы Чыгуначнай за кошт памяншэння адзінак наземнага пасажырскага транспарту. Зніжэнне аб'ёму руху аўтобусаў паспрыяе паляпшэнню экалагічнай абстаноўкі ў прылеглых раёнах.

Апошнія навіны