BE RU EN

Сірыйцы патрабуюць санкцый супраць Лукашэнкі за падтрымку Асада

  • 6.11.2012, 9:25

Велікабрытанію заклікалі спыніць спансаваць беларускі рэжым.

Беларускія кампаніі, з якімі гандлююць краіны ЕЗ, выкарыстоўваюць свае даходы для фінансавання дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, якія пасля могуць ісці на падтрымку рэжыму Башара Асада ў Сірыі. Таму Лондан павінен заблакаваць гандаль з імі, а таксама прыняць меры для таго, каб сірыйскі кіраўнік не змог пазбегнуць суда, схаваўшыся ў Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, накіраваным арганізацыяй «Сірыйцы ў Велікабрытаніі» ў парламент краіны. Тэкст ліста прыводзіць газета Sacramento Bee (пераклад - charter97.org).

«Сірыйцы ў Велікабрытаніі» - арганізацыя, якая аб'ядноўвае грамадзян, якія нарадзіліся ці іншым чынам звязаны з Сірыяй - выказвае ўдзячнасць ураду Велікабрытаніі за дзеянні, якія ён здзяйсняе, каб спыніць генацыд і забойства нявінных грамадзянскіх асоб у Сірыі. Аднак мы занепакоеныя тым, што пасля перамогі супраціву, дыктатар Башар Асад зможа пазбегнуць справядлівага суда і працягнуць сваю вайну супраць мірнага насельніцтва. Гэта магчыма ў тым выпадку, калі ён атрымае прытулак у Беларусі, апошняй дыктатуры Еўропы на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Мы просім вас прадухіліць гэтую магчымасць», - гаворыцца ў звароце.

Аўтары ліста адзначаюць, што многія былыя эксперты як у Сірыі, так і ў Велікабрытаніі кажуць аб падтрымцы Асада беларускім дыктатарам. Аб гэтым Лукашэнка заяўляў і ў нядаўнім інтэрв'ю брытанскім СМІ.

«Нягледзячы на санкцыі, Лукашэнка ня толькі працягвае сістэматычна парушаць правы чалавека, але і адкрыта падтрымлівае сірыйскага дыктатара. Мы просім разгледзець магчымасць пашырэння санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму і іншых краін, якія прапануюць падтрымку Башару Асаду. Мы глыбока перакананыя ў тым, што Велікабрытанія і іншыя краіны-члены ЕЗ павінны блакаваць гандаль з кампаніямі Беларусі, чые даходы выкарыстоўваюцца для фінансавання рэжыму Лукашэнкі, і, як следства, ідуць на падтрымку рэжыму Асада ў Сірыі», - гаворыцца ў лісце.

Аўтары звароту ведаюць пра санкцыі ЕЗ супраць беларускіх улад, але лічаць іх недастатковымі і нагадваюць, што Велікабрытанія застаецца ў ліку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Яны таксама просяць папярэдзіць брытанскія прадпрыемствы і грамадзян, што, удзельнічаючы ў гандлі з кампаніямі, якія належаць або якія знаходзяцца пад кантролем Лукашэнкі, яны падтрымліваюць дыктатараў.

Арганізацыя ўпэўненая, што падобнаму прыкладу могуць рушыць услед і іншыя краіны ЕЗ.

Апошнія навіны