BE RU EN

Барыс Жаліба: Краіну чакае пратэст аўтаўладальнікаў

  • 5.11.2012, 16:58

Падаражанне бензіну да ўзроўню расейскіх коштаў не адпавядае ўзроўню беларускіх зарплат, адзначыў эканаміст.

«Складана сказаць, на колькі вырасце кошт на падакцызныя прадукты для канчатковага спажыўца. Могуць быць і прамыя суадносіны - у грашовых адзінках, вядома, а не ў адсотках. Колькі тысяч рублёў дададуць да акцызы, столькі ж і да кошту», - распавёў сайту charter97.org беларускі эканаміст Барыс Жаліба.

Па словах эксперта, акцызы растуць па двух прычынах:

«Рост акцызных ставак тлумачыцца тым, што ідзе інфляцыя, якая выклікана празмернымі тэмпамі росту рублёвай масы ў эканоміцы. І іншая прычына, якой зручна тлумачыцца дзяржаўным органам - гэта выраўноўванне коштаў на падакцызныя тавары з расейскімі коштамі на тыя ж тавары.

«Асобы пратэст дзяржава чакае ад аўтаўладальнікаў, таму што нашы зарплаты не адпавядаюць расейскім. Таму можна сказаць і жартам, і сур'ёзна - як урад думае выраўнаваць нашыя заробкі з расейскімі?», - задаўся пытаннем эканаміст.

У адказ на падаражэнне алкаголю і цыгарэт Барыс Жаліба раіць адмовіцца ад шкодных звычак:

«А па «ўрадлівых» таварах, як я іх называю - па цыгарэтах і алкаголю - застаецца толькі параіць кінуць паліць і піць. Інакш як?».

Нагадаем, з 1 студзеня 2013 года ў Беларусі на 20% будуць павялічаны стаўкі акцызаў на бензін, у 1,5-2,1 раза - на цыгарэты і на 11,8-61,6% - на алкаголь.

Апошнія навіны