BE RU EN

Новыя станцыі менскага метро адкрыюць ужо заўтра

  • 5.11.2012, 16:26

Тэрміны адкрыцця трох новых станцый першай лініі менскага метро пераносіліся неаднаразова.

Апошні раз афіцыйна называлася дата 7 лістапада - пуск новага ўчастка хацелі прымеркаваць да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Аднак, як стала вядома onliner.by, чырвоную стужку збіраюцца перарэзаць ужо заўтра раніцай. У мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць Аляксандр Лукашэнка. «Адкрыццё новых станцый з удзелам кіраўніка дзяржавы запланавана на 11:00 6 лістапада», - паведамілі сёння ў Менгарвыканкаме.

У Дырэкцыі па будаўніцтве Менскага метрапалітэна пакуль устрымліваюцца ад каментароў. Усё кіраўніцтва прадпрыемства зараз знаходзіцца на новых станцыях.

Апошнія навіны