BE RU EN

Успаміны Ларысы Геніюш агучыла Зінаіда Бандарэнка (Аўдыё)

  • 5.11.2012, 16:10

5 лістапада ў Гродне і 6 лістапада ў Менску прэзентуюць аўдыёкніжку паэткі Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў».

Яе выдалі Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org.

Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

У прэзентацыі чакаецца ўдзел Зінаіды Бандарэнка, барда і аўтара песень на словы Геніюш Алеся Камоцкага, а таксама даследчыка творчасці паэткі Міхася Скоблы.

Адбудзецца мерапрыемства пры падтрымцы кніжнай серыі «Гродзенская Бібліятэка».

6 лістапада «Птушкі без гнёздаў» будуць прадстаўленыя ў Менску ў галерэі «Ў».

Апошнія навіны