BE RU EN

Наступствы ДТЗ у Шабанах: жыхарка Менска памерла ў шпіталі

  • 5.11.2012, 12:03

Жанчына, якую збіў на прыпынку па вуліцы Сяліцкага ў Менску «Мерседэс», памерла 3 лістапада ў шпіталі.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА дзяжурны УДАІ МУС Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 2 лістапада. 39-гадовы кіроўца «Мерседэса», выехаўшы за межы праезнай часткі, знёс прыпыначны пункт «Палявая» і пешаходаў, якія знаходзіліся на ім. Чатыры чалавекі атрымалі раненні і былі дастаўлены ў шпіталь. Учора стала вядома, што пацярпелая ў аварыі жанчына памерла ў шпіталі.

Прычыны ДТЗ зараз устанаўліваюць следчыя. Падчас аварыі кіроўца быў цвярозы.

Апошнія навіны