BE RU EN

На Гомельшчыне прарвала нафтаправод «Дружба» (Фота)

  • 5.11.2012, 10:15

Каля вёскі Ігоўка Добрушскага раёна адбыўся прарыў магістральнага нафтаправода «Унеча-Мазыр».

Нафта разлілася на плошчы больш за 100 квадратных метраў, паведамляе «Тэлеграф».

Аварыя адбылася 4 лістапада каля 11 гадзін раніцы. У 11:07 дыспетчар «Гомельтранснафта Дружба» прыпыніў перапампоўку нафты на гэтым участку, паведамілі ў МНС Беларусі. Перапампоўку нафты пачалі ажыццяўляць па другім трубаправодзе.

У выніку кропельнага рассейвання нафты ветрам адбылося забруджванне паверхні глебы на ўчастку 70 на 200 метраў, адзначылі ў МНС.

Работы па ліквідацыі парыву нафтаправода, збору нафты і выдаленні забруджанага грунту на месцы аварыі вядуць 10 адзінак тэхнікі і 46 работнікаў «Гомельтранснафта Дружба».

МНС забяспечвае пажарную бяспеку на месцы аварыі. У 23:20 пашкоджаны ўчастак трубаправода адрамантаваны. Да 01:00 05 лістапада пралітая нафта была сабраная. Працягваюцца працы па збору забруджанага грунту, паведамілі ў МНС. Транспарціроўку нафты вядуць па рэзервовым трубаправодзе. Нафтаправод працуе ў штатным рэжыме без змяншэння аб'ёмаў планавай пастаўкі нафты, адзначылі ў МНС.

Меркаваная прычына аварыі - пашкоджанне каўшом экскаватара нафтаправода пры ажыццяўленні работ па падрыхтоўцы трубаправода для замены ізаляцыйнага пакрыцця. На месцы аварыі працуе раённая камісія па надзвычайных сітуацыях.

Апошнія навіны