BE RU EN

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

  • 30.11.2012, 11:31

Саўмін Беларусі пастановай № 1095 ад 28 лістапада 2012 года знізіў экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты да расейскага ўзроўню.

Экспартная пошліна на сырую нафту з 1 снежня складзе $404,5 супраць $396,5 за 1 т, што дзейнічала ў лістападзе. Стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), у снежні складзе $261,7 за 1 т супраць $267 за 1 т у лістападзе, піша АФН.

На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін складзе $356,8 замест $ 364,1 за 1 т у кастрычніку. Разам з тым, пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы вырасце з $192,4 да $197,4.

Апошнія навіны