BE RU EN

У Курапатах усталявалі крыж у памяць аб афіцэрах Войска Польскага

  • 29.11.2012, 22:08

Крыж усталяваны ў памяць аб афіцэрах, рэпрэсаваных у 1940-1941 гадах, сярод якіх было шмат беларусаў.

29 лістапада прадстаўніца беларускага філіяла міжнароднага таварыства «Мемарыял» і грамадскія актывісты правялі традыцыйную акцыю памяці ў народным мемарыяле Курапаты на ўскраіне Менска, піша БелаПАН.

Яны ўсталявалі крыж у памяць аб афіцэрах Войска Польскага, забітых НКВД у Беларусі ў 1940-1941 гадах. Былі зачытаныя імёны беларусаў, рэпрэсаваных у 30-х гадах мінулага стагоддзя, запаленыя свечкі ў памяць аб загінуўшых.

Месяц таму на гэтым месцы ўжо быў адкрыты мемарыяльны знак расстраляным афіцэрам польскай арміі з беларускага «Катынскага спісу», але на наступны дзень гэты знак знік.

Ужо пяць гадоў дэмакратычная грамадскасць Беларусі адзначае 29 дня кожнага месяца дні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Апошнія навіны