BE RU EN

Азаранка не стала тэнісісткай года па версіі WTA

  • 29.11.2012, 17:28

Амерыканка Серэна Уільямс прызнана лепшай тэнісісткай года па версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), інфармуе афіцыйны сайт гэтай арганізацыі.

У адыходзячым годзе Уільямс правяла 62 матчы, у якіх атрымала 58 перамог. Яна заваявала 7 тытулаў на турнірах WTA - у Чарльстане (ЗША), Мадрыдзе (Іспанія), Стэнфардзе (ЗША) і Стамбуле (Турцыя), а таксама на Уімблдоне і US Open.

Акрамя гэтага, Серэна Уільямс стала алімпійскай чэмпіёнкай Лондана ў адзіночным і парным разрадах, піша NEWSru.com.

Цяперашні сезон яна завяршыла ў рангу трэцяй ракеткай свету пасля Вікторыі Азаранка і Марыі Шарапавай.

Дадамо, што 31-гадовая Уільямс у чацвёрты раз становіцца ўладальніцай узнагароды WTA у намінацыі «Гулец года». Да гэтага яна прызнавалася лепшай у 2002, 2008 і 2009 гадах.

Апошнія навіны