BE RU EN

У Гродне дзяўчына пратараніла міліцэйскі УАЗ

  • 29.11.2012, 16:29

Жыхарка Гродна ўрэзалася на сваёй машыне ў міліцэйскі аўтамабіль.

Аварыя здарылася на скрыжаванні вуліц Горкага і Даватара 27 лістапада.

Патрульны «УАЗ» ехаў з уключанымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй. Дзяўчына на «Мэрсэдэсе», якая выязджала на скрыжаванне, бачыла аўтамабіль міліцыі з мігалкамі, аднак разлічвала, што паспее праскочыць.

На шчасце, пашкоджанні атрымалі толькі транспартныя сродкі.

Відэа - MrFRAUMULLER

Апошнія навіны