BE RU EN

Канфіскаваны кампутар вярнулі толькі праз 5 месяцаў

  • 29.11.2012, 15:53

Следчы камітэт вярнуў рэдактару незалежнага інтэрнэт-сайта orsha.eu Ігару Казмерчаку кампутар і флэшкі, якія былі канфіскаваныя ў яго 17 ліпеня.

Як паведамлялася раней, прычынай ціску сілавікоў на гарадскі незалежны сайт стала нібыта спасылка на іншы інтэрнэт-рэсурс, якая калісьці ў мінулым была на ім і, сярод іншага, утрымлівала матэрыялы парнаграфічнага характару. Па канфіскаванай тэхніцы была прызначаная экспертыза. З яе вынікамі Казмерчака не азнаёмілі, аднак ён мяркуе, што эксперты пацвердзілі, што аршанская рэдакцыя сайта да распаўсюджвання порна ніякага дачынення не мае, піша ПЦ «Вясна».

У выніку тэхніку прыйшлося вярнуць.

Зрэшты, незалежныя назіральнікі звязвалі ціск на незалежнае інтэрнэт-выданне з кампаніяй па «выбарах» у «палату прадстаўнікоў». Бо сайт, у адрозненне ад дзяржаўных СМІ, асвятляў дзейнасць і апазіцыйных кандыдатаў.

Апошнія навіны