BE RU EN

Новыя прыгоды наваполацкага кантралёра (Відэа)

  • 29.11.2012, 15:29

Кандуктар Людміла Іосіфаўна Шахрына, якая стала зоркай інтэрнэту, добра знаёмая жыхарам Наваполацка.

Чытач charter97.org падзяліўся чарговым відэа «подзвігаў» аднаго з лепшых работнікаў аўтапарка № 6 Наваполацка. На гэты раз Людміла Іосіфаўна спрабуе разабрацца з нецвярозым мужчынам і яго спадарожніцай. У гарачцы кантралёр груба штурхае ўдзельніцу спрэчкі. Відэа датуецца 26 кастрычніка 2011 года.

Асцярожна, прысутнічае ненарматыўная лексіка!

Нагадаем, шырокую вядомасць кандуктар з Наваполацка атрымала пасля публікацыі на сайце charter97.org скандальнага відэа, дзе Людміла Іосіфаўна спрабуе затрымаць маладую маці з дзецьмі, якія не аплацілі праезд. Дзеянне адбываецца ў Наваполацку, 26 лістапада. За сям'ю заступаецца адзін з пасажыраў і пачынае за валасы цягаць жанчыну-кантралёра. Як высвятлілася, сям'я (жонка і муж) з двума дзецьмі пры сабе мела толькі два талона на праезд, а сямігадовае дзіця на думку кандуктара не мела права на льготы.

У выніку, хлопец, які цягаў кандуктара за валасы, быў затрыманы і яму пагражае штраф, або папраўчыя работы, або арышт да 6 месяцаў. Магчымыя таксама абмежаванне або пазбаўленне волі да 5 гадоў.

Апошнія навіны