BE RU EN

На брэсцкім вакзале спрабаваў збегчы зняволены?

  • 29.11.2012, 15:05

Па крайняй меры, чалавека злавілі з дапамогай сабакі. Сведкамі гэтага сталі сотні пасажыраў, якія ішлі па пешаходным мосце з боку цэнтра.

Людзі спыняліся, перажывалі, ці ледзь не рабілі стаўкі. Уцекача дагналі, скруцілі і адканваіравалі ў аўтазак непадалёк ад грузавой платформы станцыі «Брэст-Цэнтральны».

Праўда, гэта магла быць і трэніроўка. На здымках відаць, што пасля затрымання злоўлены чалавек паводзіць сябе даволі спакойна, перадае «Еўрарадыё».

У горадзе няма буйных папраўчых устаноў - ёсць толькі следчы ізалятар № 7 і зборны перасыльны пункт для затрыманых на мяжы мігрантаў.

Апошнія навіны