BE RU EN

Дыктатар пакрыўдзіўся з-за Алімпіяды

  • 29.11.2012, 13:27

Беларуская дэлегацыя паскардзілася Генасамблеі ААН на тое, што Лукашэнку не пусцілі ў Лондан.

Пасяджэнне Генеральнай Асамблеі па пункту парадку дня «Спорт на карысць міру і развіццю» прайшло 28 лістапада ў Нью-Йорку ў штаб-кватэры ААН. На ім выступіў прадстаўнік Беларусі Мікалай Аўсянка. Ён паскардзіўся на «тэндэнцыю выкарыстання міжнародных спартыўных мерапрыемстваў для аказання ціску на суверэнныя дзяржавы, якая выявілася ў ходзе Алімпійскіх гульняў у Лондане», паведамляе «Радыё ААН».

Таксама прадстаўнік Беларусі паскардзіўся на неаб'ектыўнасць суддзяў, допінгавыя скандалы і «падвойныя стандарты» алімпійскіх чыноўнікаў.

Нагадаем, Алімпіяда ў Лондане прайшла з 27 ліпеня па 12 жніўня. На адкрыццё Гульняў прыбыла рэкордная колькасць кіраўнікоў дзяржаў - каля 120, але не прыехалі лідэры з чорнага спісу ЕЗ, у тым ліку Лукашэнка.

Апошнія навіны