BE RU EN

Лукашэнка параіў льготнікам «адкінуць надзеі»

  • 29.11.2012, 12:18

Дыктатар заявіў, што дзяржава дапаможа вырашыць жыллёвае пытанне толькі асобным катэгорыям насельніцтва, а астатнія павінны пра гэта паклапаціцца самі.

«Спадзявацца, што дзяржава ўсім пабудуе жыллё, кватэры, дамы, як і спадзявацца на тое, што дзяржава дасць усім льготны крэдыт пад 5% - гэтыя надзеі трэба адкінуць», - сказаў Лукашэнка ў чацвер на нарадзе па пытаннях жыллёвага будаўніцтва ў Менску, піша «Інтэрфакс».

«Дзяржава дапаможа тым, хто не можа гэтага зрабіць, а астатнія павінны зарабляць грошы і іх укладваць, у тым ліку ў будаўніцтва», - падкрэсліў кіраўнік.

Паводле яго слоў, дзяржава, па аб'ектыўных прычынах, не можа ў ранейшых аб'ёмах фінансаваць жыллёвае будаўніцтва. У сувязі з гэтым, адзначыў Лукашэнка, «неабходна адшукваць альтэрнатыўныя крыніцы, больш шырока прыцягваць прыватны бізнэс».

Апошнія навіны