BE RU EN

Суд прыгразіў Samsung штодзённымі выплатамі Apple па 100 тысяч еўра

  • 29.11.2012, 11:16

Калі Samsung не выканае рашэнне нідэрландскага суда, то будзе абавязаная штодня выплачваць Apple па 100 тыс. еўра.

Адпаведную пастанову вынес акруговы суд Гаагі. Каб пазбегнуць штрафных санкцый, карэйская кампанія павінна спыніць продажы ў Галандыі шэрагу прылад пад кіраваннем Android 2.2.1 і вышэй, у якіх выкарыстоўваецца запатэнтаваны Apple спосаб прагорткі малюнкаў у фотагалерэі.

Акрамя таго, Samsung прыйдзецца падзяліцца з канкурэнтам прыбыткам, атрыманым з продажаў спрэчных прылад, піша onliner.by са спасылкай на Computerworld. Калі ж карэйская карпарацыя працягне прадаваць смартфоны, якія парушаюць запатэнтаваныя тэхналогіі, то яна будзе штодня выплачваць Apple па 100 тыс. еўра, пакуль не выканае рашэнне суда.

Samsung прызналі вінаватай у парушэнні патэнта яшчэ ў мінулым годзе. У новых мадэлях Galaxy навігацыя ў фотагалерэі арганізаваная па-іншаму, таму пад забарону яны не трапляюць.

Апошнія навіны