BE RU EN

Урад Літвы ўхваліў адкліканне Лінкявічуса з Менску

  • 28.11.2012, 19:09

У сераду ўрад ухваліў адкліканне з пасады амбасадара Літвы ў Беларусі Лінаса Лінкявічуса.

Сфармаваная пасля выбараў левацэнтрысцкая кааліцыя прадугледзела для Лінкявічуса пасаду кіраўніка МЗС, нагадвае ru.delfi.lt.

Са слоў часовага выканаўцы абавязкаў міністра замежных спраў Аўдронюса Ажубаліса, у сераду адкліканне Лінкявічуса ўхваліў і Камітэт замежных спраў (Кід) парламента.

Паслоў у Літве прызначае і звальняе прэзідэнт з прапановы кіраўніка МЗС і з адабрэння Кід і ўрада.

Згодна з дэкрэтам прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ, былы міністр абароны Літвы быў прызначаны амбасадарам у Беларусі з 24 ліпеня 2012 года.

Апошнія навіны