BE RU EN

Імідж ніжэй плінтуса

  • 28.11.2012, 17:30

Імідж Беларусі, мяркуючы па ўсім, упаў ніжэй плінтуса, калі ўлады краіны заганяюць экспарцёраў на выставы за мяжой у палітычных мэтах.

У прыватнасці, у паведамленні пра запланаваную на пачатку снежня ў Латвіі нацыянальную выставу «Беларусь ЭКСПА-2012» у параграфе «Мэты выставы» так і пазначана: «палітычная - умацаванне станоўчага іміджу Рэспублікі Беларусь як дзяржавы, якая дынамічна развіваецца», піша АФН.

Пры гэтым варта адзначыць два моманты: па-першае, ніякай згадкі пра нейкія палітычныя мэты ў падобных паведамленнях арганізатараў раней не назіралася, а па-другое, палітычная мэта запланаванага мерапрыемства ідзе першым пунктам.

І толькі другім пунктам распісваецца эканамічны складнік выставы.

Апошнія навіны