BE RU EN

Польшча можа адмовіцца ад расейскага газу

  • 28.11.2012, 16:18

Польшча хоча знізіць залежнасць ад расейскага газу, скараціўшы імпарт да 20 адсоткаў спажываемага аб'ёму.

Цяпер краіна забяспечвае дзве трэці сваіх патрэбаў у паліве за кошт паставак з Расеі. Польшча будзе прыцягваць інвестыцыі ў нетрадыцыйныя крыніцы газу, сказаў у сераду міністр фінансаў Мікалай Будзаноўскі.

«Румынская мадэль, дзе 80 адсоткаў газу паступае з уласных крыніц, а 20 адсоткаў імпартуецца, гэта наша цалкам канкрэтная мэта», - сказаў міністр.

Ён усклаў адказнасць за дасягненне гэтай мэты, тэрміны якой не назваў, на кампаніі, якія маюць ліцэнзіі на пошук газу: дзяржманаполію PGNiG і нафтаперапрацоўшчыкаў PKN Orlen і Lotos, паведамляе АФН са спасылкай на Reuters.

«Мы кажам пра традыцыйны газ, сланцавы газ, а таксама газ у шчыльных пародах пяшчаніку», - удакладніў міністр.

За кошт сланцавага газу Польшча спадзяецца пераадолець энэргазалежнасць ад Расеі, у якой яна купляе больш за палову спажываных штогод 15 мільярдаў кубаметраў. Аднак некаторыя аналітыкі лічаць польскія амбіцыі, звязаныя са сланцавым газам, неапраўданымі.

У гэтым годзе Польшча ацаніла свае запасы сланцавага газу ў 346-768 мільярдаў кубаметраў, тады як раней Упраўленне энергетычнай інфармацыі ЗША ацэньвала іх у 5,3 трыльёна кубаметраў.

Апошнія навіны