BE RU EN

Мінэнерга пацвярджае: ліміты на электраэнергію ўвядуць

  • 28.11.2012, 16:09

Беларусь увядзе ліміты энергаспажывання для насельніцтва, звыш якіх жыхары краіны будуць плаціць ўжо па сабекошце.

Сёння ўсё жыхары Беларусі аплочваюць выдаткі за электраэнергію па так званым сацыяльным тарыфе, згодна з якім яны кампенсуюць каля 30 адсоткаў сабекошту электраэнергіі. Пры гэтым такое льгатаванне сацыяльных тарыфаў адбываецца за кошт суб'ектаў гаспадарання Беларусі, якія аплачваюць энергетычныя тарыфы і за сябе і за жыхароў краіны. Цяпер сітуацыя зменіцца, піша «Ежедневник».

Як паведаміў міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц, ужо падрыхтаваны законапраект, паводле якога аплата за электраэнергію па сацыяльным тарыфе будзе і далей ажыццяўляцца, але толькі да 150 кВт. г. для кватэр з газавай плітой, і 250 кВт.г. для кватэр з электраплітой у месяц.

Па словах міністра, у выпадку, калі ліміт спажывання электраэнергіі будзе перавышаны на 300-400 кВт.г, будзе дзейнічаць 30-адсоткавая дэльта. За астатнюю спажытую электраэнергію аплата будзе ажыццяўляцца па сабекошце. Як адзначыў, Аляксандр Азярэц, больш за 70 адсоткаў беларусаў згодныя з павышэннем тарыфаў на электраэнергію да ўзроўню яе сабекошту, таму новы падыход не павінен выклікаць народнага абурэння.

Апошнія навіны