BE RU EN

КДК канфіскаваў у расейскіх бізнесменаў $1 мільён

  • 28.11.2012, 13:57

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю выявілі нелегальную схему вываду расейскімі бізнесменамі ў еўрапейскія банкі каля $1 млн.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду намеснік старшыні КДК, дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Рыгор Верамко.

«Спыненая схема вываду расейскім бізнэсам валютных сродкаў транзітам праз Беларусь на разліковыя рахункі ў краіны Балтыі і Еўропы шляхам выкарыстання падстаўных замежных фірм, зарэгістраваных у краіне», - паведаміў Верамко.

«На рахунках у адным з банкаў было заблакавана 27 млн расейскіх рублёў, у эквіваленце каля $ 1 млн, якія па вынікам паверкі звернутыя ў бюджэт Беларусі», - сказаў Верамко.

Апошнія навіны