BE RU EN

Дыктатар можа застацца без крэдыту ЕўрАзЭС

  • 28.11.2012, 9:50

Беларусь не выканала ўсе паказчыкі праграмы па стабкрэдыце.

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС на пасяджэнні 7 снежня плануе разгледзець пытанне аб магчымасці прадастаўлення Беларусі чарговага траншу крэдыту, паведаміў журналістам міністр фінансаў РФ Антон Сілуан, паведамляе «Інтэрфакс».

«7 снежня едзем у Менск, будзе пасяджэнне Антыкрызіснага фонду, будзем разглядаць гэтае пытанне», - сказаў ён, адказваючы на пытанне аб планах прадастаўлення чарговага траншу.

Міністр падкрэсліў, што на сённяшні дзень, «па нашых ацэнках, у той праграме, якую рэалізуе Беларусь, не ўсе паказчыкі выконваюцца».

Такім чынам, зазначыў ён, неабходна ўдакладніць ход выканання гэтых параметраў і па выніках прыняць рашэнне.

Як паведамлялася, беларускія ўлады ў снежні чакаюць паступленне 4-га траншу стабкрэдыту АКФ ЕўрАзЭС у суме $440 млн. Кіраўнік Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова на днях заявіла, што пытанне прадастаўлення Беларусі чарговага траншу стабкрэдыту перайшло ў палітычную плоскасць, з улікам невыканання Менскам узятых на сябе абавязацельстваў па прыватызацыі на $2,5 млрд у гэтым годзе.

Апошнія навіны