BE RU EN

Google дазволіў перасылаць файлы да 10 гігабайт

  • 28.11.2012, 9:43

Кампанія Google працягвае інтэграцыю сваіх прадуктаў.

На гэты раз карпарацыя дазволіла карыстальнікам Gmail прымацоўваць да лістоў файлы аб'ёмам да 10 ГБ. Праўда, яны павінны быць папярэдне загружаныя ў «хмарнае» сховішча Google Drive. Цяпер прымацаваць файл можна не выходзячы са свайго паштовага акаўнта - дастаткова націснуць кнопку Google Drive у самым лісце, паведамляе onliner.by.

Як адзначылі ў карпарацыі, новае рашэнне дазваляе абыйсці абмежаванне Gmail, згодна з якім памер файла, які адпраўляецца, не павінен перавышаць 25 МБ. Загваздка ў тым, што бясплатны акаўнт «хмарнага» сэрвісу дазваляе выдалена захоўваць толькі 5 ГБ інфармацыі. Каб адправіць 10 ГБ дадзеных, прыйдзецца купляць платны тарыф.

Як адзначылі ў Google, прама ў лісце можна будзе змяніць настройкі прыватнасці Google Drive, каб файл дайшоў да патрэбных адрасатаў. Прадстаўнікі кампаніі ўдакладнілі, што настройкі прыватнасці можна змяняць як для саміх файлаў, так і для спасылак на іх у Google Drive.

Апошнія навіны