BE RU EN

Бронзавы прызёр Алімпіяды-2004 пагарэла на допінгу

  • 27.11.2012, 17:13

Допінг знайшлі ў беларускі Ірыны Ятчанка.

Сталі вядомыя імёны яшчэ двух спартсменаў, чые допінг-пробы, узятыя падчас Алімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах, далі станоўчыя вынікі пры ініцыяванай Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) пераправерцы, паведамляе «Прессбол».

Імі апынуліся алімпійскі чэмпіён у штурханні ядра Юрый Беланог (Украіна) і бронзавы прызёр у кіданні дыска Ірына Ятчанка (Беларусь).

Нагадаем, раней стала вядома, што пераправерка паказала сляды забароненых прэпаратаў у расейцаў - штурхальніцы ядра Святланы Крывялёвай і штангіста Алега Перапечанава. Ва ўсіх быў знойдзены анабалічны стэроід аксандралон.

Апошнія навіны