BE RU EN

Беларусам абяцаюць яшчэ адзін кітайскі мільярд даляраў

  • 27.11.2012, 15:04

Улады зноў абяцаюць 1 млрд. даляраў у выглядзе магчымых патэнцыйных інвестыцый з Кітая.

Як сказаў кіраўнік Нацагентства інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) Зміцер Клеўжыц, гаворка ідзе аб стварэнні інвестыцыйнага фонду.

Чыноўнік не дасведчаны, ці з'яўляецца гэты віртуальны мільярд тым, які гадоў 5-6 таму абяцаў беларусам Аляксандр Лукашэнка ці гэтая нейкая новая дамоўленасць, а таксама не сказаў, пад якія праекты (хаця б папярэдне) будзе адкрывацца фінансаванне фонду.

Зрэшты, можна здагадацца, што прыярытэтам будуць карыстацца праекты, звязаныя з Беларуска-кітайскім індустрыяльным паркам, будаўніцтва якога хутка павінна быць запушчана ў адной з афшорных зон недалёка ад Менска, піша АФН.

Клеўжыц таксама пахваліўся тым, што яшчэ адзін фонд хацела б стварыць група бізнесменаў з Арабскіх краін.

Апошнія навіны