BE RU EN

Парадак выдачы егіпецкіх віз беларусам не зменіцца

  • 27.11.2012, 13:10

Змяненне парадку выдачы віз грамадзянам Беларусі, якія прыбываюць у Егіпет, не плануецца.

Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, перадае БелТА.

«Беларускім грамадзянам, якія прыбываюць у Егіпет з турыстычнымі мэтамі, гэта значыць пры наяўнасці тура і броні гатэля, віза можа быць выдадзена ў аэрапортах гарадоў Хургада і Шарм эль-Шэйх. Адказнасць за аказанне турысту візавай падтрымкі па прыбыцці нясе турыстычная кампанія, прадстаўнік якой у абавязковым парадку сустракае турыста ў аэрапорце і забяспечвае міграцыйнай картай з прастаўленай пячаткай туркампаніі, якая з'яўляецца падставай для афармлення візы ў аэрапорце. Пры куплі турыстычнай пуцёўкі грамадзянам рэкамендуецца патрабаваць, каб турыстычная кампанія падала неабходную візавую падтрымку для атрымання візы ў аэрапорце прыбыцця ў Егіпце, а таксама ўзгадніла з авіякампаніяй пасадку на рэйс ва ўмовах адсутнасці загадзя атрыманай егіпецкай візы», - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

У выпадку ўзнікнення ў грамадзян сумненняў у здольнасці турыстычнай кампаніі выканаць названыя патрабаванні і ў пазбяганне ўзнікнення непрадбачаных акалічнасцей у краіне з напружаным унутрыпалітычным становішчам грамадзянам рэкамендуецца загадзя аформіць візу для ўезду ў Егіпет у амбасадзе Егіпта ў Расейскай Федэрацыі, дадаў Андрэй Савіных.

Апошнія навіны