BE RU EN

Палітсалдату Паўлу Сяргею пагражаюць крымінальнай справай

  • 27.11.2012, 10:48

Маладафронтавец Павел Сяргей, які заявіў, што адмаўляецца ад прыняцця ваеннай прысягі па рэлігійных перакананнях, можа патрапіць пад крымінальны пераслед.

Як паведаміў Павел з войска, ён лічыць свой прызыў незаконным і палітычна матываваным, таму і заявіў, што не будзе прымаць прысягу. У адказ кіраўніцтва ваеннай часткі № 51171 у Гродне стала пагражаць яму ўзбуджэннем крымінальнай справы за ўхіленне ад праходжання ваеннай службы, аднак прадставілі час «на роздум» - 2 тыдні да прысягі, піша ПЦ «Вясна».

У выпадку адмовы ад прыняцця прысягі яго таксама абяцаюць перавесці ў чыгуначныя войскі.

Павел Сяргей, як і некаторыя іншыя актывісты, патрабаваў альтэрнатыўнай грамадзянскай службы ў сувязі з рэлігійнымі перакананнямі. Акрамя таго, на апошняй медкамісіі ў Маладзечне псіхіятр звярнуў увагу на вялікую колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў у маладафронтаўца і вырашыў даць яму адтэрміноўку.

Верагодна па камандзе зверху ваенкамат ігнараваў адтэрміноўку і адправіў актывіста ў войска.

Падчас папярэдняга прызыву па неафіцыйнай інфармацыі прысягу не прынялі каля 400 прызыўнікоў.

Падтрымаць Паўла Сяргея можна лістом па адрасе: 230026, г. Гродна, вул. С. Пагранічнікаў, 182, У/Ч 51171, Сяргей Павел Аляксандравіч.

Апошнія навіны