BE RU EN

Школы на продаж

  • 27.11.2012, 10:25

На Брэстчыне прадаюць 14 школ. Аўкцыёны павінны прайсці да канца года.

За базавую велічыню (сто тысяч рублёў) можна купіць, пры адсутнасці жадаючых заплаціць больш, школу плошчай паўтары тысячы квадратных метраў у вёсцы Рубель Столінскага раёна. Такі ж пачатковы кошт яшчэ двух будынкаў: школ у вёсках Хомск Драгічынскага раёна і ў Чудзін Ганцавіцкага раёна.

Кошт на іншыя школы зніжаны на 20 або 50 адсоткаў ад устаноўленых раней, або аўкцыён будзе праходзіць з паніжэннем пачатковага кошту, паведамляе «Еўрарадыё».

Зямля пад школамі аддаецца ў арэнду на 50 гадоў. З устаноў адукацыі і выхавання выстаўленыя на продаж таксама два дзіцячыя садкі і яслі-сад.

Апошнія навіны