BE RU EN

Амапавец пераехаў на «Рэно» першакласніка

  • 27.11.2012, 8:10

ДТЗ было здзейснена яшчэ ў жніўні, але крымінальную справу распачалі толькі цяпер.

Паводле дадзеных следства, старэйшы сяржант АМАП 24 жніўня ў 16.55, кіруючы асабістым аўтамабілем «Рэно» парушыў правілы дарожнага руху і здзейсніў наезд на вучня 1 класа спецыялізаванай школы-садка № 27 г. Гомеля. У выніку ДТЗ 7-гадоваму хлопчыку былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні, піша «Ежедневник».

Следчым камітэтам дзеянні супрацоўніка АМАП кваліфікаваныя па ч. 2 арт.317 Крымінальнага кодэкса Беларусі (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Вядзецца расследаванне.

Апошнія навіны