BE RU EN

Беларускі баксёр заваяваў чэмпіёнскі пояс WBC Silver

  • 26.11.2012, 17:34

Сяргей Рабчанка (22-0-0, 16 KO) паспяхова правёў абарону тытула чэмпіёна Еўропы ў малодшай сярэдняй вазе па версіі EBU.

У паядынку з абавязковым прэтэндэнтам, французам Седрыкам Віту, (35-2-0, 15 KO) і заваяваў вакантны чэмпіёнскі пояс WBC Silver, піша championat.com.

Паядынак адбыўся 24 лістапада ў Манчэстэры (Велікабрытанія) на арэне Manchester Arena і падоўжыўся ўсю адведзеную на яго дыстанцыю, па выніках якой суддзі з лікам 116-113 двойчы на карысць Рабчанкі і 114-115 на карысць Віту аддалі перамогу беларусу, паведамляе афіцыйны сайт Hatton Boxing.

Апошнія навіны