BE RU EN

Рэнан Брэсан пераходзіць у расейскі клуб «Аланія»

  • 26.11.2012, 15:56

Старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі кажа, што гэта рашэнне прынялі футбаліст і яго агент. Колькі грошай атрымаў клуб, не выдаецца.

Як паведамляе сайт goals.by, Капскі пацвердзіў інфармацыю аб пераходзе Брэсана, якая з'явілася ў інтэрнэце: «Калі ў яго са здароўем будзе ўсё добра - кантракт будзе падпісаны. У гэтым выпадку гулец пяройдзе ў «Аланію» па заканчэнні сезона».

Па словах Анатоля Капскага, Брэсану прапанавалі такія ўмовы, «ад якіх было складана адмовіцца». Яго ў «Аланіі», нібыта, бачаць футбалістам асноўнага складу.

Таксама сёння стала вядома, што паўабаронца футбольнага клуба «Гомель» Ілля Алексіевіч перайшоў у барысаўскі БАТЭ. 21-гадовы футбаліст падпісаў з барысаўскім клубам трохгадовы кантракт.

Апошнія навіны