BE RU EN

Саміт ЕЗ па бюджэце пройдзе ў пачатку 2013 года

  • 26.11.2012, 15:23

Чарговы саміт ЕЗ па пытанні бюджэту будзе мець вялікія шанцы на поспех.

Так лічыць намеснік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Серафін, перадае Polskie Radio.

На яго думку Херман ван Рампей арганізуе новы саміт толькі тады, калі будзе ўпэўнены, што існуюць вялікія шанцы на пагадненне. Пётр Серафін адзначыў, што поспех перамоў па пытанні бюджэту ЕЗ залежыць ад перамоў, якія папярэднічаюць саміту. Таму чарговыя сустрэчы лідэраў еўрапейскіх дзяржаў будуць падрыхтаваны так, каб яны скончыліся вынікова. Саміт у Брусэлі, які завяршыўся ў пятніцу не прынёс адказу на пытанне аб форме фінансавай перспектывы на 2014-2020. Еўрапейскія лідэры не прыйшлі да пагаднення па бюджэце ЕЗ і размеркаванні сродкаў паміж краінамі. Новы саміт павінен быць скліканы ў пачатку новага года.

Апошнія навіны