BE RU EN

Свечкі ў вокнах у гонар Слуцкага паўстання

  • 26.11.2012, 11:08

Грамадскія актывісты заклікалі беларусаў ушанаваць памяць слуцкіх паўстанцаў 1920 года і запаліць 27 лістапада ў іх гонар свечкі ў вокнах.

Акцыю ініцыявалі прадстаўнікі «Беларускага гістарычнага таварыства» Алесь Краўцэвіч і Алег Латышонак, а таксама кіраўнік «Беларускай Нацыянальнай Памяці» Анатоль Міхнавец.

Як распавёў «Радыё Свабода» Анатоль Міхнавец, Слуцкае паўстанне з'яўляецца сімвалам барацьбы за незалежнасць Беларусі:

«27 лістапада - Дзень герояў Слуцкага паўстання. Случчакі са зброяй у руках выступілі абараняць ідэалы БНР - незалежнай беларускай дзяржавы. І некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца супрацьстаялі бальшавіцкім войскам, якія ішлі з усходу. Потым яшчэ некалькі гадоў доўжылася антысавецкая партызанка, якая ўзнікла пасля паўстання».

Анатоль Міхнавец заклікае беларусаў штогод 27 лістапада шанаваць паўстанцаў свечкамі або лампадкамі ў акне. Ён раіць беларусам устанавіць у кожнай сям'і традыцыю шанавання нацыянальных падзей.

Апошнія навіны