BE RU EN

Аляксандра Герасіменя стала чэмпіёнкай Еўропы

  • 25.11.2012, 20:31

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя здабыла «золата» чэмпіяната Еўропы на кароткай вадзе, які праходзіць у французскім Шартры.

Наша спартоўка перамагла на дыстанцыі 50 м вольным стылем, фінішаваўшы з часам 23,85 сек. Такім чынам, Аляксандра Герасіменя на 0,1 сек. палепшыла нацыянальны рэкорд, усталяваны ёю ж, паведамляе "Інтэрфакс".

У фінале ўдзельнічала яшчэ адна беларуска - Святлана Хахлова . Яна заняла 6-е месца з вынікам 24,81 сек.

Аляксандра Герасіменя - самая тытулаваная дзейная плыўчыха Беларусі. Яна чэмпіёнка свету 2011 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем, срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы 2010 года. Найлепшая спартоўка Беларусі 2011 года, двойчы срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў 2012 у Лондане.

Апошнія навіны